Анонс перадач 14 лістапада

У чацвер 14 лістапада заставайцеся з каналам “Культура”!
 
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: музыка з амерыканскага кінамюзікла «Grease»;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Сімфонія №8 Антаніна Дворжака і Саната №2 для скрыпкі і фартэпіяна Эдварда Грыга;
- у06:10 – “Музычны світанак”: песні вядомых выканаўцаў рок-н-рола;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскага піяніста, кампазітара і прадзюсара Джэбрана Алькосера;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: размова з пісьменніцай Ірынай Токаравай;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы амерыканскай кінаактрысы і спявачкі Грэйс Джонс;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка савецкага і расійскага кампазітара Ісаака Шварца да кінафільмаў розных гадоў;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: вакальны цыкл Антонія Генрыка Радзівіла на словы невядомага аўтара ў перакладзе Васіля Сёмухі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: камерная музыка французскага кампазітара і піяніста Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагмент Скрыпічнай санаты Антона Рубінштэйна з рэпертуару Рыгора Фейгіна;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома піяніста і вібрафаніста Эдзі Косты 1955 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіротка;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: кінамелодыі савецкага і расійскага кампазітара Генадзя Гладкова;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Маргарэт Мітчэл “Знесеныя ветрам” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: папулярныя эстрадныя мелодыі Яўгена Глебава і Ігара Лучанка ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага аркестра імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрты ансамбляў «La Reverdie» і «The Harp Consort»;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыка рускага кампазітара Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.