У суботу 16 лістапада заставайцеся з намі!
Канал «Культура» прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы «Укулеле аркестра» з Вялікабрытаніі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Ёзефа Гайдна;
- у 7:30 і 17:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб жыцці апостала Іакава;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Максіма Лужаніна чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы народнага артыста СССР Святаслава Рыхтэра;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: прэзентацыя кнігі «Жанчыны-вучоныя Беларусі і Кітая», расказ пра выставу «У дом твой сцежка прывяла сама...» у філіяле Лідскага гісторыка-мастацкага музея «Дом Валянціна Таўлая»;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага гурта The Rolling Stones;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госці студыі – артысты Беларускага дзяржаўнага цырка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: музыка Эрнеста Шасона;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа пра спектаклі Вялікага тэатра оперы і балета і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: песні ў выкананні Клаўдзіі Шульжэнка;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: музыка Франца Шуберта і Ёзефа Гайдна, а таксама запісы амерыканскага гурта «Isley Brothers»;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана асобе і творчасці Надзеі Абухавай;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Джакама Пучыні «Тоска». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1967 годзе;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Агаты Крысці «Загадка Маркін Бэйсінгс» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Боба Доры 1956 года «Devil May Care»;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля «Страсці па Аўдзею» па творы Уладзіміра Бутрамеева. Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэжысёр радыёкампазіцыі – Ігар Лапцінскі. Год запісу - 1995;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by