- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы перуанскай групы «Bareto»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы гітарыста Яўгена Грыдзюшкі;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Максіма Лужаніна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госця ў студыі – журналістка, пісьменніца, заслужаны дзеяч культуры Аліна Грышкевіч;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага гурта Backstreet Boys;
- у 10:30 –«Віртуозы»: знаёмства з мастачкай Галінай Івановай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: санаты Жазэфа Бадэна дэ Буамарцье з удзелам флейты;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, інсцэніроўка па раману Апулея «Залаты асёл», запіс 1997 года;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Фёдар Ястраб;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з вядомай опернай спявачкай, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанай артысткай Аксанай Волкавай;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: санаты Георга Фрыдрыха Гендэля для скрыпкі і габоя, а таксама запісы поп-соўл групы «The 5th Dimension»;
- у 16:15 – «Гасцінец»: запісы народных выканаўцаў - захавальнікаў традыцый аўтэнтычных спеваў з Міншчыны і Гродзеншчыны;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Генры Пёрсела ў выкананні Літоўскага камернага аркестра;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана музыцы Яўгена Крылатава;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая дзея оперы Джакама Пучыні «Тоска». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1967 годзе;
- у 20:30 – «Рок-альбом»;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»: балгарская народная казка «Сярэбраны алень»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы англійскага джазавага трамбаніста Крыса Барбера і яго групы 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёкампазіцыі спектакля «Страсці па Аўдзею» паводле твора Уладзіміра Бутрамеева. Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Рэжысёр радыёкампазіцыі – Ігар Лапцінскі. Год запісу - 1995;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка швейцарскага кампазітара Рудольфа Кельтэрнборна.
Наш сайт – www.radiokultura.by.