- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы легенды французскай эстрады - Даліды;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: музыка італьянскага кампазітара Эніа Марыконэ;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з альбома Фабрыцыа Патэрліні;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Con Tempo» прысвечаны творчасці кампазітара Уладзіміра Карызны;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем брытанскага спевака Джо Кокера;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Генадзя Гладкова да тэлевізійнага фільма «12 стульев» рэжысёра Марка Захарава 1976 года;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: песні беларускіх кампазітараў на вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова і іншых;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара Дарыюса Міё;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Дваццаць шосты канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі і актрысы Эбі Лэйн 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук: госці студыі – дацэнт факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, рэжысёр тэлебачання Ірына Волах, рэжысёр Настасся Мароз;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Саната для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Валерыя Жывалеўскага ў выкананні аўтара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»: першыя старонкі твора Марыі Шабанец «Пасланцы Цмока»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскага дуэта «Simbia» і ансамбля са Швейцарыі «Husischtein musik»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Роберта Шумана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.