19 лістапада ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творчасць амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка дацкага кампазітара XIX стагоддзя Нільса Гадэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Брайса Дэснера;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці»: размова з пісьменніцай Ірынай Гарошка пра дэбютны раман «Сэлфхарм»;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: спявае Шэр;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Ханса Цымера да фільмаў «Новы Чалавек-павук: высокае напружанне» і «Пачатак»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: старадаўняя музыка Беларусі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: сімфанічныя творы Антаніна Дворжака;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: музыка Леа Дэліба, Джорджэ Энеску, Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Рэндзі Брэкера 1968 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – беларускі скульптар, графік, мастак-пастаноўшчык, член Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Шапо;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: музыка мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка італьянскага кінакампазітара , дырыжора і піяніста Дарыа Марыянэлі.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.