«Чароўны куфэрак» Людмілы Кебіч

19.11.2024

У выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Людмілы Кебіч «Чароўны куфэрак». Гэта творы для дзяцей, цікавыя і пазнавальныя гісторыі, што вучаць любіць і паважаць родных, сваю сям’ю. Рэпартаж Маргарыты Прохар.