Сёння ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адкрываецца персанальная выстава Дар’і Багасловай «На арбіце нязведанага свету»

20.11.2024

Аўтар – беларуская піяністка, мультыінструменталістка, кампазітар, мастачка. Яна лічыць сябе прадаўжальніцай традыцый касмізму, працуе ў жанры абстракцыянізму. Сярод упадабаных напрамкаў у творчасці – медытатыўны, псіхадэлічны і энергетычны жывапіс. Да таго ж ёсць  і ўласная ўнікальная тэхніка, расказвае аўтар выставы Дар’я Багаслова.