- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Джорджа Гершвіна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні спевака і кампазітара Ігара Карнелюка;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы японскага кампазітара Руіці Сакамота;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны паэту Максіму Лужаніну. Прагучаць інтэрв'ю з ім з фондаў Беларускага радыё, а таксама з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем групу «На-На»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Генадзя Гладкова да камедыі Алы Сурыкавай 1987 года «Чалавек з бульвара Капуцынаў»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: фрагменты сюіты Віктара Капыцько «Біблейскія сцэны» ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы піяніста Эмануэля Акса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: скрыпічныя п'есы Ёзефа Сука;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы брытанскай актрысы і спявачкі Дзіяны Дорс;
- у 12:30 і 21:30 – праект «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк прысвечаны 20-годдзю Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы духавога аркестра «Віртуозы Мінска»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п'есы Рыгора Суруса, Валерыя Іванова, Аляксандра Друкта і іншых у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: прэм'ера рок-класік оперы Сяргея Бельцюкова «Крылы» на вершы Роберта Раждзественскага. Запіс зроблены 14 лістапада ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы духавога аркестра «Няміга».
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.