Рэгіянальныя адборы на вакальныя конкурсы XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» працягваюцца ў краіне

22.11.2024

Гэтымі днямі праслухоўванні прайшлі ў Мінскай і Гродзенскай абласцях. Заходні рэгіён сустрэў таленавітых выканаўцаў на пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Імёны паўфіналістаў агучыць старшыня журы адборачнага тура, а таксама цыклавой камісіі «Харавое выканальніцтва», мастацкі кіраўнік народнага хору Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа Ганна Валаховіч.