Музыка Шнітке прагучыць у Белдзяржфілармоніі

22.11.2024

24 лістапада Беларуская дзяржаўная філармонія ў дзень нараджэння выдатнага савецкага і расійскага кампазітара, музычнага педагога і музыказнаўцы Альфрэда Шнітке прадставіць гледачам праграму «Музыка генія. Альфрэд Шнітке». Струнны аркестр заслужанага калектыву «Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь» імя М. Фінберга выканае творы майстра. Расказаў аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Максім Расоха.

Фота - orchestra.by