- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы «Хіромі-дуэта» (Японія, Калумбія);
- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Развітальная» сімфонія Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: рамансы Аляксандра Варламава;
- у 7:30 і 17:30 –«Духоўная спадчына»: сустрэча з расійскай пісьменніцай Таццянай Шыпошынай;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Караткевіча чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Жоржа Бізэ;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Кнігарня»: знаёмства з творамі для дзяцей Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, прэзентацыя новай кнігі Алены Стэльмах «Навасады»;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы французскага выканаўцы, кампазітара і аўтара песень Франсіса Кабрэля;
- у 10:30 – праграма «Арт-гасцёўня » прысвечана праекту «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Канцэрт-рапсодыя для фартэпіяна з аркестрам Арама Хачатурана;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: оперная і камерная музыка розных эпох;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з опернай спявачкай,заслужанай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Аксанай Волкавай;
- у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прысвечана асобе заслужанага дзеяча мастацтваў Уладзіміра Шаліхіна, які быў не толькі дыктарам Беларускага радыё і тэлебачання, але і піяністам, акцёрам і педагогам;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: клавесінныя канцэрты Ёзефа Гайдна, а таксама запісы амерыканскай групы «Gladis Knight & the Pips» 1977 года;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: «Песні без слоў» Фелікса Мендэльсона;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана выканаўцам пачатку XX стагоддзя – Аскару Камяонскаму і Міхаілу Вавічу;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: операСяргея Рахманінава «Алека» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна «Цыганы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1985 годзе;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Анатоля Кудраўца «Сяструха» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джун Крысці 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «І зноў – сустрэча з юнацтвам» паводле п'есы Аляксея Арбузава. Ролі выконваюць артысты Дзяржаўнага акадэмічнага Малога тэатра. Год запісу 1965;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by