- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы трыа «Toko telo» (Мадагаскар);
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: сімфанічныя творы народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госця ў студыі – пісьменніца Жанна Міус;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага спевака і музыканта Альберта Хаманда;
- у 10:30 –праграма «Віртуозы» прысвечана выставе «Сакрэты ідэальнай пасадкі», што прымеркавана да 85-годдзя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці і праходзіць у сталічнай галерэі «Цэнтр»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: духавыя квартэты Джавані Батысты Гамбара;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, другая частка інсцэніроўкі па раману Апулея «Метамарфозы, ці Залаты асёл», запіс 1997 года;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Алег Салтук;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з рэпертуарам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: камерная музыка Людвіга ван Бетховена, а таксама запісы амерыканскай групы «Rufus»;
- у 16:15 – «Гасцінец»: запісы з вёсак Барталамееўка (Веткаўскі раён) і Гаўрылчыцы (Салігорскі раён);
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: слухаем Адрыяна Чэлентана;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: лірычная опера-фантазія «Дзіця і чараўніцтва». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1962 годзе;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: сольны альбом Дона Хэнлі «The End Of The Innocence»;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»: грэчаская народная казка «Змяінае дрэўца»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага трамбаніста Слайда Хэмптана і яго ансамбля;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «І зноў – сустрэча з юнацтвам» паводле п'есы Аляксея Арбузава. Ролі выконваюць артысты Дзяржаўнага акадэмічнага Малога тэатра. Год запісу 1965;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць Джона Кейджа.
Наш сайт – www.radiokultura.by.