«Марафон адзінства» прайшоў у Магілёве

25.11.2024

На два дні абласны цэнтр акунуўся ў атмасферу сапраўднага свята. Канцэрт «Час выбраў нас» завяршыў праграму рэспубліканскай акцыі. «Магілёўская зямля – гэта месца, прасякнутае сілай беларускай культуры», – падзяліўся спявак Руслан Аляхно. Артыст успомніў, як яго творчы шлях пачынаўся менавіта ў гэтым горадзе.
Магілёў – родны горад заслужанай артысткі Ірыны Дарафеевай. Яна падкрэсліла, што для яе вельмі важны кожны канцэрт, кожная сустрэча.