26 лістапада ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Білі Холідэй;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка Фрыдэрыка Шапэна;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: папулярныя запісы эстрады 30-40-ых гадоў мінулага стагоддзя;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Раяна Шыхана;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці» прысвечаны біяхакінгу;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: музыка амерыканскага саксафаніста Кені Джы;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкіДжона Уільямса да кінастужак «Парк Юрскага перыяду» і «Выкрадальнікі»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: сімфанічная музыка Уладзіміра Грушэўскага;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: флейтавыя канцэрты італьянскіх кампазітараў;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – праект «У свеце музыкі» раскажа пра оперу Умберта Джардана «Андрэ Шэнье»;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: гучыць аркестр Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга, запіс 1961 года;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – мастачка, уладальніца Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва намінацыі «Творчы дэбют» Марта Шчэрбіч;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Канцэрт №2 для віяланчэлі з аркестрам Карла Давыдава;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Сяргея Бельцюкова – да дня нараджэння кампазітара;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт аўстралійскай групы «The Cat's Empire»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка расійскага кампазітара Паўла Карманава.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.