Рэгіянальныя адборы на вакальныя конкурсы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» працягваюць шэсце па краіне

29.11.2024

Адкрыла спаборніцтва талентаў Мінская вобласць, пасля яно прайшло ў Гродзенскай. А трэцім рэгіёнам, дзе вызначылі паўфіналістаў, стала Брэстчына. Імёны выканаўцаў, якія прадставяць вобласць у 2-м этапе нацыянальнага адбору, агучыць старшыня журы, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага тэатра эстрады «Капелька» Ларыса Довят.