- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем рытм-энд-блюзавую спявачку Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творчасцьбельгійскага гітарыста Квенціна Дзюжадзіна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Том Джонс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»:запісы музычнага праекта Slow Meadow;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Свет мастацкага слова» з Настассяй Ермалюк: госця студыі – пісьменніца Кацярына Стрынгель;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні савецкага гурта «Форум»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Ціхана Хрэннікава да фільма Эльдара Разанава «Гусарская балада»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: творы Браніслава Сарманта;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: матэты французскага кампазітара эпохі барока Андрэ Кампра;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Канцэрт для флейты, струнных і чэмбала Бальдасарэ Галупі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»:запісы амерыканскага джазавага арганіста Джэка Макдафа;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіротка прысвечана метэаралагічным прагнозам на зіму;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР пад кіраўніцтвам Віктара Кнушавіцкага;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артысткаЛіка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Мадрыгалы» Клаўдзіа Монтэвэрдзі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: урыўкі ў оперы Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар» у выкананні салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.