- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы эстонскага ансамбля «Арсіс» і мексіканскай групы «Sanida gala negro»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фрагмент цыкла Іагана Себасцьяна Баха «Мастацтва фугі»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 7:30 і 17:30 – у праграме «Духоўная спадчына» прагучаць апавяданні Барыса Ганага;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Анатоля Канапелькі чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: харавыя цыклы рускіх кампазітараў у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: агляд газеты «Літаратура і мастацтва», навіны кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нарвежскай спявачкі і актрысы Кірсці Спарбае;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: размова з галоўным балетмайстрам трупы класічнага балета Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Мікелем;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сюіта Антона Арэнскага «Сілуэты»;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» аб'яднае расповед пра спевака Уладзіміра Маторына і паэта Ганну Ахматаву;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана праграме XIV Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: кампазіцыя «Мае мадонны» паводле твораў Максіма Багдановіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі, а таксама запісы соўл- і R&B-спевака Бобі Колдуэла;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: «Балетны дывертысмент» з оперы Антона Рубінштэйна «Нерон»;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: асоба і творчасць Лайзы Мінэлі;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: Гала-канцэрт «Маладыя галасы сусветнай оперы», які адбыўся ў 2019 годзе ў Вялікім тэатры Беларусі.;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Надзеі Тэфі «Дэманічная жанчына» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Ліны Хорн «Stormy Weather» 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1980;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by