Сталіца пачынае падрыхтоўку да «Марафону адзінства»

09.12.2024

Днямі стартаваў культурна-патрыятычны фестываль «Мінск адзіны». Яго раённыя этапы будуць праходзіць як адборачныя туры. Гарадскі фінал пройдзе ў фармаце канцэрта ў рамках «Марафону адзінства» на адной з буйных пляцовак горада і збярэ лепшыя творчыя нумары з усіх раёнаў. Першым «Мінск адзіны» прыняў Заводскі раён – яго лепшыя творцы, калектывы выступілі ў ДК МАЗ. Пра важнасць для жыхароў сталіцы фестывалю «Мінск адзіны» расказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Мінску Юрый Фралоў.

Фота - zviazda.by