Заўтра ў Вялікім тэатры Беларусі стартуе XIV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

09.12.2024

Калядны оперны форум – адзін са знакавых праектаў установы. Яго канцэпцыя грунтуецца на некалькіх падыходах: безумоўны ўдзел у поўным складзе трупы тэатраў-партнёраў, паказ сваіх прэм’ер і агляд творчай моладзі. Адкрые форум спектакль «Галоўнае пытанне» Чувашскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета «Волга Опера». Падрабязней аб праграме распавядзе генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава.

Фота - zviazda.by