11.12.2024
Чацвёртай вобласцю, якая прыняла адборачны тур, стала Магілёўская. Для ўдзелу ў праслухоўваннях неабходна выканаць дзве кампазіцыі. Прадстаўнікам дзіцячага музычнага конкурсу – эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове, і па выбары. Дарослыя канкурсанты павінны прадставіць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў, а таксама сусветны хіт. «Такі выбар праграмы дапамагае раскрыць выканаўцу ў поўнай меры», – лічыць старшыня журы рэгіянальнага адбору, дырэктар Магілёўскай дзіцячай школы № 1 імя Ігара Лучанка, дацэнт, старшыня Праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаў Ірына Пякарская.
Фота - belta.by