- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі Аляксандра Цфасмана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: песні і рамансы Ферэнца Ліста ў канцэртных запісах народнай артысткі Расіі Галіны Пісарэнка;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Надзея Мікуліч;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Раберта Качапаллі;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны асобе дыктара радыё, акцёра і педагога, заслужанага артыста Беларусі Іллі Кургана;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем іспанскую групу «Bа́ccara»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Уладзіміра Мартынава да фільма Паўла Лунгіна «Востраў» 2006 года;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: архіўныя запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Савецкага Саюза Рыгора Шырмы;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы італьянскага кампазітара XVIII стагоддзя Джавані Самарціні;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Першы фартэпіянны канцэрт Радзівона Шчадрына;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы французскага джазавага скрыпача Стэфана Грапелі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, кандыдат мастацтвазнаўства Вераніка Прадзед;
- у 13:05 – спецпраект «Маладыя таленты Беларусі» знаёміць з пераможцамі XIII рэспубліканскага творчага радыёконкурса. Намінацыя «Спадчына. Ансамблі вакальныя»
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Міхаіла Баярскага;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова і Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард», запісаны сёлета 27 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы аркестра Глена Мілера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.