Прэм’ерны паказ мастацкай стужкі «Чорны замак» прайшоў у кінатэатрах краіны

13.12.2024

Напярэдадні 100-годдзя беларускага кіно экранізаваны твор класіка літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Фільм «Чорны замак» пабачылі жыхары сталіцы і абласных цэнтраў. Ён зняты Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» і расійскай кампаніяй «Нью Арт Сінема Прадакшн».  Па сюжэце галоўны герой, малады прафесар Антон Косміч, якога сыграў акцёр Яўген Шварц, трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старажытнае Евангелле, што належала роду Альшанскіх. Каб выратаваць сябе і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з загадкамі сучаснасці. На прэм’ерным паказе фільма пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.