- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ансамбляў «Boston Pops» і «Swingle Singers»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: рамансы рускіх кампазітараў ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана асобе айца Генадзя Міхеткіна;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Алега Лойкі чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»:арыі з класічных рускіх опер;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нарвежскай спявачкі і актрысы Гуры Шанке;
- у 10:30 – у праграме «Арт-гасцёўня» акцёр тэатра і кіно Андрэй Душачкін раскажа пра сваю новую кнігу «Кава на стале»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першы скрыпічны канцэрт Сяргея Пракоф'ева;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» аб'яднае расповед пра оперу «Аіда» і спявачку Эдзіт Піяф;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана XIV Мінскаму міжнароднаму Каляднаму опернаму форуму;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: альбом ансамбля «Песняры» «Праз усю вайну»;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: «Парыжскія сімфоніі» Ёзефа Гайдна, а таксама запісы групы «Maze» 1979 года;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Квінтэт соль мінор Сяргея Пракоф'ева;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: асоба і творчасць амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы, які прайшоў ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2022 года;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Навума Гальпяровіча «Адначаснікі» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кіда Оры і яго групы;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Каменнае гняздо» паводле п'есы фінскай пісьменніцы і драматурга Хеллі Марыі Вуоліёкі. Запіс 1957 года;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by