- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскага музыканта Браяна Фэры і амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: спявае заслужаная артыстка Беларусі Марыя Гулегіна;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Алега Лойкі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Джорджа Гершвіна;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госця ў студыі – маладая пісьменніца Паліна Дваранская;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака, аўтара песень і аранжыроўшчыка Эндру Голда;
- у 10:30 –праграма «Віртуозы» знаёміць з акцёрам тэатра і кіно Паўлам Галкоўскім;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Чацвёртай сімфоніі Сяргея Пракоф'ева;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, першая частка інсэніроўкі рамана нямецкага пісьменніка Георга Эберса «Уарда». Запіс 1997 года;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Георгій Марчук;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з рэпертуарам Вялікага тэатра Беларусі на снежань і студзень;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: фартэпіянныя трыа Людвіга ван Бетховена, а таксама запісы соўл-спевака Джына Чандлера 1978 года;
- у 16:15 – «Гасцінец»: музычнае падарожжа па Столінскім і Любанскім раёнах, знаёмства з мясцовымі фальклорнымі ансамблямі;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: «Патэтычны канцэрт» Ферэнца Ліста;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана жыццю і творчасці Барыса Празароўскага;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які адбыўся ў снежні 2022 года ў вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом «Making Movies» гурта Dire Straits;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Білі Экстайна і яго аркестра 1960 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Каменнае гняздо» паводле п'есы фінскай пісьменніцы і драматурга Хеллі Марыі Вуоліёкі. Запіс 1957 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць сучаснага кампазітара і дырыжора Джона Адамса.
Наш сайт – www.radiokultura.by.