У аўторак 17 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Бобі Блэнда;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мікалая Метнера;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі з рэпертуару знакамітых у 30-40-я гады 20 ст. замежных танцавальных аркестраў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Раміна Джавадзі;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Вытокі творчасці»: пра асаблівасці прафесіі артыста балета расказвае творчы дуэт Сяргея і Кацярыны Мізулы;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць узбекскага вакальна-інструментальнага ансамбля «Ялла»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Уладзіміра Кур’яна да лірычнай камедыі «Смак яблыка»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: песні на вершы Адама Русака;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: інструментальныя санаты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: оперная музыка Франца Легара, запісы трубача Цімафея Дакшыцэра, музыка Іагана Штрауса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага саксафаніста, флейтыста і спевака Монці Уотэрса 1975 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марына Белаокая;
- у 13:05 - спецпраект «Маладыя таленты Беларусі» пазнаёміць з сёлетнімі пераможцамі ў намінацыі «Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Салісты»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Трыа №4 Сі бемоль мажор, «Вулічная песня», для фартэпіяна, віяланчэлі і кларнета Людвіга ван Бетховена;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Людвіга ван Бетховена і Рыхарда Штрауса у выкананні Swedish Radio Symphony Orchestra;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць аўстрыйскага кампазітара-авангардыста Д’ёрдзь Лігеці.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.