У сераду 18 снежня заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі замежнай эстрады апошніх дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: мелодыі Джаакіна Расіні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: творы амерыканскага музыканта Роя Орбісана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць кампазітара, аўтара песень, прадзюсера Томі Профіта;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» расказвае пра абрад «Піліпаўскія вячоркі»;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць вакальна-інструментальнага ансамбля «Нарок»;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Уладзіміра Кур’яна да трагікамедыі «Там і тут»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: беларускія народныя песні ў выкананні заслужаных артыстаў рэспублікі Міхася Шуманскага і Васіля Юневіча;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы ірландскага кампазітара і педагога Джона Філда;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы ўкраінскіх спевакоў Яўгеніі Мірашнічэнка і Анатоля Салаўяненкі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джымі Скота 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч і праўнучка класіка, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея песняра Васіліна Міцкевіч;
- у 13:05 – спецпраект «Маладыя таленты Беларусі» знаёміць з уладальнікам Гран-пры XIII рэспубліканскага творчага радыёконкурсу ў намінацыі «Інструментальная музыка. Акадэмічныя інструменты. Салісты»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы групы «Любэ»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: рамансы і песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару народнай артысткі Беларусі і СССР Тамары Ніжнікавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт маладзёжнага хору «AStudia» з эстонскага горада Тарту на фестывалі ў горадзе Рудальштаце (Германія);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Эдварда Грыга ў выкананні піяніста Лейфа Ове Андснеса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.