«Блакітны агеньчык» у Белдзяржфілармоніі

26.12.2024

29 снежня Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Фінберга запрашае жыхароў і гасцей нашай сталіцы зазірнуць на  «агеньчык» у Беларускую дзяржаўную філармонію, дзе вядомы калектыў прадставіць навагоднюю эстрадна-песенную праграму «Блакітны агеньчык у філармоніі». У канцэрце прагучаць любімыя папулярныя мелодыі ў выкананні салістаў. Расказаў аб адметнасцях святочнага вечара мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра Максім Расоха.

Фота - philharmonic.by