28 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразаў;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: ансамблевыя творы Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: Дзявятая сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана памяці протаіерэя Уладзіміра Зімініцкага;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Дзюбы чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»:аркестравая музыка Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы партугальскай спявачкі Крышціны Бранку;
- у 10:30 – у праграме «Арт-гасцёўня» пра творчасць, выкладчыцкую дзейнасць і іншае раскажа дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Хрысціна Высоцкая;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Першай сімфоніі Пятра Чайкоўскага «Зімовыя мроі»;
- у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць урыўкі з прозы Івана Буніна і Льва Талстога;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з аперэтамі і мюзікламі з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: канцэрт салістаў, акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: першая частка «Каляднай араторыі» Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы папулярнай амерыканскай спявачкі Бэт Мідлер;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Трыццаць першая - «Парыжская» - сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» пазнаёміць з запісамі выканаўцы рускіх, цыганскіх песень і старадаўніх рамансаў Юрыя Марфесі;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першае аддзяленне «Вечара аперэты», які прайшоў у Маскве ў Калоннай зале Дома Саюзаў у студзені 1988 года;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Беланожкі  «Яблыкі» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кэні Барэла 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Стары і дарога» паводле твора Васіля Ткачова. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1996 года;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by