29 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: рэгтаймы Скота Джопліна, а таксама вальсы і полькі Іагана Штрауса-сына;
- у 7:30  – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Дзюбы ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – праграма «Музыка на канале «Культура» прапануе творы Яўгена Цікоцкага;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госця ў студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы шатландскага поп-гурта «Middle of the Road»;
- у 10:30 –праграма «Віртуозы» прысвечана XXVIII рэспубліканскай выставе-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагменты балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок»;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, інсцэніроўка апавядання Джэрома Клапкі Джэрома «Сюрпрыз містэра Мілберы». Запіс 2000 года;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Уладзімір Гніламёдаў;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з зоркамі беларускай опернай сцэны;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: канцэрт Базельскага камернага аркестра, а таксама калядныя мелодыі ў выкананні Доны Самэр;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» прагучаць песні, якія традыцыйна выконваліся ў час зімовых свят;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент першай дзеі балета Адольфа Адана «Жызэль»;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: слухаем Аіду Вядзішчаву;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне «Вечара аперэты», які прайшоў у Маскве ў Калоннай зале Дома Саюзаў у студзені 1988 года;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом «Christmas» Крыса Айзека;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бінга Кросбі 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Прымакі» паводле твора Янкі Купалы. Выканаўцы – акцёры мінскіх тэатраў. Запіс 1959 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць сучаснага кампазітара Рольфа Урса Рынгера.
Наш сайт – www.radiokultura.by.