- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Стыві Уандэра «Songs in the Key of Life»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: альбом шатландскага спевака і кампазітара Браяна О'Хары «Flow»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спяваюць Ваня Стойкавіч і Івіца Шэрфезі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з каляднай пласцінкі віяланчэліста Хаузера;
- у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына» расказвае пра выбітныя постаці мінулага;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем італьянскую спявачку і актрысу Мільву;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з двухсерыйнай савецкай кінаказкі Канстанціна Бромберга «Чарадзеі»;
- у 08:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – праект «Класіка раніцай» запрашае ў свет музыкі барока і венскай класікі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Артура Прайсака з аркестрам Каўнта Бэйсі 1966 года;
- у 12:30 і 21:30 – "Дыялогі пра культуру” раскажуць аб праекце Беларускай электроннай энцыклапедыі;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: танцавальныя мелодыі бацькі і сына Штраусаў;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: санаты Іагана Себасцьяна Баха для скрыпкі і клавесіна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сюіта ля мінор для флейты і струнных Георга Філіпа Тэлемана;
- у 21:00 – “Вячэрня казка”. «Навагодняя гісторыя»;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы скрыпача Аляксандра Крамарова.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.