- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Франца Шуберта ў выкананні Эміля Гілельса і «Амадэус квартэта»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Антона Рубінштэйна;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўнае слова». Паўтор яе вы зможаце паслухаць у чацвер;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком»: вершы Сяргея Дарожнага чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»;
- у 9:10 і 16:00 – новы праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра Брэсцкую крэпасць;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага поп-глэм-рок гурта «Sailor»;
- у 10:30 – госця праграмы «Віртуозы» - дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Варыяцыі на тэму Шапэна» Сяргея Рахманінава;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Узвышанае і зямное» з фондаў Беларускага радыё;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» - аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужанай артысткай Беларусі Ірынай Заянчкоўскай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: кантаты старадаўняга французскага кампазітара Жана-Філіпа Рамо, а таксама запісы сучаснага джазавага піяніста Кіта Джарэта;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: калядкі Гомельскага Палесся, а таксама танцавальныя мелодыі з вёскі Погіры Дзятлаўскага раёна;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Другая сюіта з балета Андрэя Мачаварыяні «Атэла»;
-у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Іў Мантан;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Пятра Чайкоўскага «Чаравічкі» на сюжэт Мікалая Гогаля «Ноч перад Ражджаством». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1973 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Элтана Джона 1970 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Разумная дачка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Этэл Эніс 1961 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Пісьмы, вернутыя з забыцця» паводле біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 2016 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка кінакампазітара Джона Уільямса.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by