- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Алега Пагудзіна;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» гучаць песні Мікаэла Тарывердыева з кінастужак;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з калядных пласцінак піяніста і кампазітара Джыма Брыкмана;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Con Tempo»: творчасць Рыгора Суруса;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: Спявае Уладзімір Макараў;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць камедыю «Ах, вадэвіль, вадэвіль...» Георгія Юнгвальд-Хількевіча. Музыку да яе напісаў Максім Дунаеўскі;
- у 08:45 – «Радыёсерыял»: у выкананні артысткі Лікі Пташук гучаць старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны»;
- у 09:00 – гучыць «Класіка раніцай»: музыка Ёзефа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: камерныя творы Богуслава Марціну;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай піяністкі Дораці Донеган 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць праграмы – вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Сяргей Ермаловіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: сюіта Марыса Равеля «Грабніца Куперэна»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Чацвёртая сімфонія Льва Абеліёвіча – да дня нараджэння кампазітара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: прагучаць творы Марыя Кастэльнуова-Тэдэска для гітары;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы фінскіх музыкантаў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Святочная казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.