7 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы амерыканскай фанк-соул-групы з Новага Арлеана «Chocolate Milk»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка французскага кампазітара Стывена Сікарда;
- у 07:20, 13:15 –праект «Месца прыцягнення» запрашае ў падарожжа ў Полацк;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні народнай артысткі РСФСР Валянціны Талкуновай;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты балета «Шчаўкунок» Пятра Чайкоўскага;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: творы Іагана Штрауса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: прагучаць творы Мікалая Рымскага-Корсакава, Пятра Чайкоўскага, Міхаіла Глінкі, Іагана Штрауса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Трамі Янга з аркестрам Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, мастак Віктар Барабанцаў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: «Варыяцыі на тэму ракако» Пятра Чайкоўскага;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: малітвы і калядныя канты з рэпертуару Дзяржаўнага камернага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Ігара Мацюхова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: творы для скрыпкі з аркестрам Нікало Паганіні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Мадрыгалы» Клаўдзіа Мантэвэрдзі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: Венскі навагодні канцэрт 2019 года.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.