13.01.2025
12 студзеня споўнілася б 84 гады народнаму артысту СССР, мастацкаму кіраўніку вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Успомніць творчыя старонкі яго жыцця запрашаюць у Музей Уладзіміра Мулявіна, які працуе ў Белдзяржфілармоніі. Дарэчы, сёлета ўстанова адзначае свой 20-гадовы юбілей. З нагоды памятнай даты, а таксама дня нараджэння маэстра пачала работу новая выстава. Падрабязней пра яе, а таксама экспанаты выставачных залаў раскажа загадчыца музея Вольга Касцюковіч.
Фота - museums.by