- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Тэльмы Х'юстан і Джэры Батлера;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: гучаць творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Франсуа Дэўэна у выкананні флейтыста Джэймса Голуэя;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем музыку аркестра Джэймса Ласта і Поля Марыа;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Дэвіда Аркенстоуна;
- у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына»: госць Навума Гальпяровіча доктар філалагічных навук Іван Саверчанка расказвае пра асобу Францыска Скарыны;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць Уладзіміра Высоцкага;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Максіма Дунаеўскага да фільма Георгія Юнгвальд-Хількевіча «Д'Артаньян і тры мушкецёры»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Франца Шуберта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Скрыпічны канцэрт Антоніа Вівальдзі ў апрацоўцы для фартэпіяна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джо Уільямса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіротка. Госці студыі – намеснік дырэктара Нацыянальнага Цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава і куратар выставы «Трыяда» Ганна Садоўская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: музыка Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні ансамбля «Сірынкс»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Уладзіміра Алоўнікава – да дня нараджэння класіка;
- у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: Першая сімфонія до мажор Жоржа Бізэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Брандэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.