17 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка ў выкананні аркестраў Клода Каравэлі і Поля Марыа;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эдварда Грыга;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Юрый Антонаў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы брытанскага кампазітара Томаса Х'юіта Джонса;
- у 07:20, 13:15 –  праект «Галасы эпохі» раскажа пра асобу кампазітара, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Алоўнікава;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Людмілы Сенчынай;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксандра Зацэпіна да стужкі Леаніда Гайдая «Іван Васільевіч мяняе прафесію»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Віяланчэльная саната Фрыдэрыка Шапэна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эерса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Паўлава;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Алены Камбуравай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 –  «Амфітэатр»: запісы брытанскага класічнага гітарыста і лютніста Джуліяна Брыма;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: юбілейны канцэрт праекта «Музычная гасцёўня» Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Запіс зроблены 17 лістапада 2024 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00  – «Музычны вечар»: фрагменты з балета Пятра Чайкоўскага «Спячая прыгажуня» у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава.
У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.