17.01.2025
Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» праходзіць сёння і заўтра ў Гродне. На два дні горад акунецца ў атмасферу свята і згуртаванасці. Жыхары і госці змогуць наведаць разнастайныя ўнікальныя выставы, прыняць удзел у актыўнасцях, якія будуць цікавыя гродзенцам розных узростаў, а таксама атрымаць асалоду ад талентаў артыстаў. Падрабязнасці ў рэпартажы Алесі Давідовіч.