18 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка чэшскага кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Вангала;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: старонкі цыкла санат і партыт Іагана Себасцьяна Баха для скрыпкі сола;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана прападобнаму старцу Серафіму Сароўскаму;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Казіміра Камейшы ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Наша музыка»: камерныя творы Станіслава Манюшкі, а таксама старадаўняя музыка Беларусі;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
- у 9:25 – «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы італьянскай спявачкі Івы Дзанікі;
- у 10:30 – запрашае «Арт-гасцёўня»: творчы партрэт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Варыяцыі на тэму ракако» Пятра Чайкоўскага. Выканаўца – народны артыст СССР Мсціслаў Растраповіч;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: гучаць урыўкі з успамінаў балерыны Галіны Уланавай;
- у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
- у 12:30 –  госць праграмы «Натхнёныя музыкай» - саліст Вялікага тэатра, заслужаны артыст Беларусі Андрэй Валенцій;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: фрагменты «Ражджэственскай араторыі» архіепіскапа Іларыёна Алфеева;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: санаты і партыты для лютні Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы амерыканскага соўл-спевака Біла Уізерса;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Эдуарда Напраўніка;
-у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем Нані Брэгвадзэ;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першае аддзяленне Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2021 года;
- у 20:30 – праект «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Антона Янкоўскага «Смайлік на пероне» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскіх джазмэнаў братоў Дорсі;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Платон Крэчат» паводле твора Аляксандра Карнейчука. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1953;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by