19 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: інструментальныя творы Роберта Шумана;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Казіміра Камейшы чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: оперныя арыі ў выкананні Лучана Павароцці;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра урочышча Стасіна ў Столінскім раёне;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра» анансуе канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, які пройдзе у Белдзяржфілармоніі 25 студзеня;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага спевака, гітарыста, аўтара песень Роберта Палмера;
- у 10:30 – праграмы «Віртуозы» знаёміць з выставай «Зімовая казка»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Віяланчэльны канцэрт Роберта Шумана ў выкананні народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць другая частка апавядання Рэдзьярда Кіплінга «Рыкша-прывід». Аўтар і рэжысёр інсцэніроўкі – Алена Казленя, ролі выконваюць народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, артысты Алена Пастрэвіч, Алег Вінярскі. Запіс 1998 годаё;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Анастасіяй Малевіч;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: опера «Ottone» Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы соўл-спевака Тайрана Дэвіса;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана традыцыям зімовых свят;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Дзявятай сімфоніі Франца Шуберта;
- у 17:30 – праект «Святло душы»;
- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» раскажа пра выдатнага опернага спевака XX стагоддзя Івана Пятрова;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне Гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, які ладзіўся ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2021 года;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Coldplay «A Rush of Blood to the Head» 2002 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Юліі Трафімавай «Тры жаданні»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага трубача Кліфарда Браўна 1954 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка  радыёспектакля «Платон Крэчат» паводле твора Аляксандра Карнейчука. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1953;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю брытанскага калектыву «Arditti Quartet».

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by