«Марафон адзінства» разгарнуўся ў Мінску

20.01.2025

У сталіцы рэспубліканская грамадска-культурная акцыя абяцае быць самай маштабнай, насычанай і разнастайнай. На працягу тыдня пройдзе больш за 70 разнапланавых мерапрыемстваў. Напрыклад, сённяшні дзень пачаўся новым праектам – музычным флэшмобам. У холе чыгуначнага вакзала сабраліся дзясяткі ўдзельнікаў, якія разам праспявалі песню «Батька у нас крутой!». Тым часам у Першым нацыянальным гандлёвым доме размясцілася ўнікальная выстава «Зямля таленавітых людзей». З экспазіцыяй пазнаёмілася наш карэспандэнт Марыя Казлова.