«Шоу аркестраў» адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

20.01.2025

22 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт «Шоу аркестраў» з удзелам двух вядучых калектываў нашай краіны – Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча. Гэтая яскравая праграма выклікае вялікую цікавасць і адбываецца па шматлікіх просьбах гледачоў. Расказаў аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Высоцкі.

Фота - philharmonic.by