Выстава падарункаў Прэзідэнту «З любоўю і ўдзячнасцю» праходзіць у Мінску

21.01.2025

Выстава падарункаў Прэзідэнту падчас «Марафону адзінства» працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Па словах прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі, у музеі Палаца Незалежнасці іх сабрана больш за тысячу. Наталля Эйсмант звярнула ўвагу, што ёсць мноства прэзентаў ад замежных лідараў, сяброў і гасцей, але асаблівая тэма – гэта падарункі з сапраўднай беларускай душой.