22 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавай спявачкі Білі Холідэй;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: успомнім рэпертуар знакамітага ансамбля «Арэра»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара Арцёма Грыбава і яго праекта Infinity Inside;
- у 07:20, 13:15 –праект «Беларуская спадчына»: падарожжа ў вёску Жораўка Любанскага раёна, дзе выпякаюць хлеб па старажытных рэцэптах;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: спявае Уітні Х'юстан;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага і «Травіята» Джузэпэ Вердзі ў выкананні народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанкі;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: музычныя творы да спектакляў і кіно беларускага кампазітара Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: прагучаць арыі з опер у выкананні Юрыя Марусіна і Джаан Сазерленд;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага скрыпача, трубача і спевака Рэя Нэнса 1969 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – старшыня міснкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: спявае Ціна Цёрнер;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яўгена Паплаўскага і Пятра Альхімовіча з рэпертуару альтысткі Лючыі Ластаўкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара першай паловы XVIII стагоддзя Іагана Вільгельма Гертэля;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразаў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Залатая яблынька»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяністкі Кацярыны Мячэцінай.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.