Майстар-клас артыстаў Купалаўскага тэатра прайшоў у сценах Акадэміі мастацтваў падчас «Марафону адзінства»

22.01.2025

Галоўнай тэмай занятку стала знаёмства з асаблівасцямі беларускай тэатральнай школы, а таксама з гісторыяй легендарнай п’есы «Паўлінка», пастаноўцы якой ужо больш за 80 гадоў. Артысты падзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства, распавялі, як глыбей разумець драматургічны матэрыял і захоўваць у пастаноўцы беларускі каларыт. Асаблівае месца ў размове заняла гісторыя тэатра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.