У кінатэатры «Беларусь» адбылася прэм’ера фільма «Птушка Фенікс Аляксея Талая» рэжысёра Уладзіміра Луцкага

23.01.2025

Аляксей Талай – спікер-матыватар, паспяховы бізнесмен, заснавальнік дабрачыннага фонду, спартсмен-параалімпіец, чэмпіён свету па плаванні, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей. Фільм пра тое, што нават з інваліднасцю можна жыць, любіць, трэніравацца і нават стаць чэмпіёнам. Кінастужку здымала Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Падрабязнасці ў рэпартажы Алесі Давідовіч.