- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: замежныя хіты 80-ых;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Другі фартэпіянны канцэрт Мікалая Метнера, салістка – Дзіна Шаўчук;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Нарок»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы мексіканскага кампазітара і піяніста Эрнэста Картасара;
- у 07:20, 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра асобу народнага артыста СССР Рыгора Шырмы;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні вакальна-інструментальнага ансамбля «Поющие гитары»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Ханса Цымера іЛізы Джарэд да фільма Рыдлі Скота «Гладыятар» 2000 года;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: гітарная музыка беларускіх кампазітараў у выкананні Яўгена Грыдзюшкі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: у выкананні заслужанага артыста Расіі Генадзя Пішчаева гучаць рамансы Сяргея Ляпунова;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трамбаніста і кампазітара Боба Брукмаера;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмы;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Людмілы Сенчынай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артысткаЛіка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Сімфаньеты народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава гучыць у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара XX стагоддзя Шарля Кёклена;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Запіс зроблены 11.07.2024 у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка беларускага кампазітара Пятра Падкавырава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.