25 студзеня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Бобі Макфэрына, а таксама музыка ў выкананні віяланчэліста Ё-Ё-Ма;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мілія Балакірава;

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: спявае народная артыстка Беларусі Наталля Гайда;

- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына». Госця студыі – паэт і аўтар-выканаўца Таццяна Дашкевіч;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Міколы Сурначова ў выкананні артыста Алега Вінярскага;

- у 8:15 – «Наша музыка»: запісы ансамбля народнай музыкі «Бяседа»;

- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;

- у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;

- у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»:прысвечана Таццянінаму дню;

- у 10:30 – у «Арт-гасцёўні» нас чакае знаёмства з саксафаністкай Дар'яй Бабко;

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіяннае трыа Георгія Свірыдава;

- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: гучаць урыўкі з успамінаў спявачкі Ірыны Архіпавай, а таксама арыі і рамансы ў яе выкананні;

- у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;

- у 12:30 – госця праграмы «Натхнёныя музыкай» - народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна;

- у 13:00 – «Музычная студыя» раскажа пра гукарэжысёра Эдуарда Мартэнса, запісы якога складаюць залаты фонд Беларускага радыё;

- у 14:05 – «Арт-пікнік»: канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для валторны і габоя з аркестрам, а таксама запісы амерыканскага спевака Лу Ролза;

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другой скрыпічнай санаты Антона Рубінштэйна;

-у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем непаўторны голас Ганны Герман;

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: музыка да аперэты Ферэнца Легара «Вясёлая ўдава». Ролю Ганны Главары выконвае народная артыстка СССР Алена Абразцова. Запіс зроблены спецыяльна для аднайменнай кінастужкі 1984 года;

- у 20:30 – праект «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Маргарыты Прохар «Дзве сустрэчы» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага трубача Лі Моргана;

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Млын на Сініх вірах» паводле п'есы Уладзіміра Караткевіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1959;

- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by