У нашай краіне прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

27.01.2025

Яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 85,70%. Такія звесткі ў Інфармацыйным цэнтры агучыў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка. «У адпаведнасці з заканадаўствам пасля правядзення выбараў, асноўнага дня галасавання, нам адводзіцца 10 дзён для падвядзення канчатковых вынікаў. Мы плануем правесці пасяджэнне Цэнтравыбаркама 3 лютага», – адзначыў ён.
Свой выбар зрабілі прадстаўнікі сферы культуры і грамадскія дзеячы. «Прымаць удзел у выбарах для мяне – сямейная традыцыя», – прызнаўся журналістам пасля галасавання міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі.
Важную ролю грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» падкрэсліла пасля галасавання дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анастасія Мірончык-Іванова.
«Прэзідэнцкія кампаніі, як правіла, адрозніваюцца высокай яўкай выбаршчыкаў. І ход сёлетняга датэрміновага галасавання і асноўнага дня выбараў гэта толькі пацвярджае. Цікавасць да выбараў 2025 года высокая. Кожны, хто атрымліваў бюлетэнь для галасавання, разумеў, за што аддае голас», – адзначыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак.
Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава прыйшла аддаць свой голас у сталічную гімназію №75. Паводле яе слоў, галасаваць у нядзелю – гэта даўняя сямейная традыцыя, якая дае асаблівае адчуванне свята і далучанасці да таго, што галасуе краіна.

Фота - sb.by