28.01.2025
Гродзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага запрашае наведаць выставу «Гадзіннікі ў гісторыі – гісторыя з гадзіннікамі». Там прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, экспазіцыя дапоўнена рэдкімі выданнямі. Расказала куратар праекта, бібліятэкар Дар’я Шаршнёва.
Выстава карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Гродна, там дэманструюцца адметныя гадзіннікі, сямейныя рэліквіі гадоў Вялікай Айчыннай вайны і савецкіх часоў, пазнавальная літаратура. Адзначыла загадчык мастацкага аддзела Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Аксана Жук.