29.01.2025
Кітайскі цэнтр кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе усіх з Новым годам і запрашае на выставу «Новы год пад новым месяцам». Яна прысвечана Кітайскаму новаму году і налічвае каля 40 выданняў на кітайскай, англійскай і рускай мовах. Яны дазваляюць наведвальнікам адчуць атмасферу усходняй казкі, даведацца шмат новага і цікавага пра традыцыі адзначэння свята ў Кітаі. Расказвае куратар праекта, загадчык сектара абслугоўвання дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Няборская.
Чытачы цікавяцца культурай Кітая, актыўна наведваюць Цэнтр кітайскай кнігі, падкрэсліла вядучы бібліёграф сектара абслугоўвання дакументаў міжнародных арганізацый установы Вольга Гардзеенка.
Фота - nlb.by